Марыя Калеснікава знаходзіцца за кратамі ўжо тры гады

Марыя Калеснікава / БЕЛТА

Марыя Калеснікава / БЕЛТА

Марыя Калеснікава знаходзіцца за кратамі ўжо тры гады. Сілавікі схапілі яе ў цэнтры Мінска 7 верасня 2020-га, пасля чаго паспрабавалі адправіць за мяжу, але яна парвала свой пашпарт.

Калеснікавай 41 год. Яна была каардынатаркай штаба Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, уваходзіла ў "жаночы трыўмвірат" разам з Святланай Ціханоўскай і Веранікай Цапкала. Утрох яны здзяйснялі паездкі па Беларусі, збіралі шматтысячныя мітынгі, і пераламілі ход выбарчай кампаніі. Са жніўня 2020-га Марыя Калеснікава — у кіраўніцтве Каардынацыйнай рады. 

У верасні 2021-га Калеснікава была асуджана на 11 гадоў зняволення (прызналі вінаватай у "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады", "закліках да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны" і "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання"). Сваёй віны палітзняволеная не прызнала. З пачатку 2022-га Марыя Калеснікава знаходзіцца ў гомельскай жаночай калоніі № 4. У канцы восені 2022-га Калеснікава трапіла ў рэанімацыю з вострым перытанітам. 

Праваабаронцы патрабуюць спыніць жорсткае абыходжанне з Марыяй Калеснікавай.

Марыя Калеснікава знаходзіцца за кратамі ўжо тры гады
Марыя Калеснікава / З архіва Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі