Маргунская доўга не бачыла відэа, як яна вылазіць з тралейбуса праз фортку

Маргунская доўга не бачыла відэа, як яна вылазіць з тралейбуса праз фортку

32-гадовая мінчанка Ксенія Маргунская працягвае з'яўляцца ў эфіры беларускіх тэлеканалаў. Трэнер па фітнэсу нядаўна ехала ў Мінску на тралейбусе на працу без білета, яе "злавіў" кантралёр, штраф яна не заплаціла (прапаноўвала пашпарт, каб заплаціць пазней) і была заблакаваная ў салоне на канечным прыпынку. Жанчына вылезла з салона праз фортку, толькі сумка засталася ў руках кантралёра. Кіроўца тралейбуса зняла здарэнне на відэа, якое за некалькі дзён набрала на YouTube больш за 500 тысяч праглядаў. Усе бакі канфлікту напісалі заявы ў міліцыю, праводзіцца разбіральніцтва.

У праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ увечары 13 снежня быў паказаны сюжэт з удзелам Маргунскай. Паводле яе слоў, яна не лічыць свой учынак "гераічным" ці "камічным". Дарэчы, Ксенія сцвярджае, што не бачыла (на момант запісу інтэрв'ю) відэа, знятага кіроўцай тралейбуса. У той жа час яна чытала каментары ў сацсетках па яе справе ў пошуку парадаў юрыста.

Ксенія Маргунская перакананая, што пазбаўляць волі пасажыра мае права толькі супрацоўнік органаў унутраных спраў, але ніяк не кантралёр.

Ці пакараюць кіроўцу тралейбуса за ўцёкі пасажыра праз фортку?

Ксенія Маргунская распавяла, чаму ўцякала з тралейбуса праз фортку

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі