Ці пакараюць кіроўцу тралейбуса за ўцёкі пасажыра праз фортку?

Ці пакараюць кіроўцу тралейбуса за ўцёкі пасажыра праз фортку?

Відэаролік, на якім пасажырка мінскага тралейбуса вылазіць з яго праз вакно, за пару дзён набраў сотні тысяч праглядаў.

Нагадаем, што здарэнне адбылося ў Мінску шостага снежня на канечным прыпынку ў раёне вуліцы Ангарскай. У салон праз пярэднія дзверы зайшоў кантралёр, які выявіў 32-гадовую безбілетную пасажырку. Дзяўчына па невядомых пакуль прычынах адмовілася плаціць штраф у дзевяноста тысяч. Кіроўца Святлана М. заблакавала дзяўчыну ў салоне. Выходзіць, каб тралейбус паехаў далей па маршруце, пасажырка адмовілася. Але потым выбралася з салона праз фортку. Яна не сышла з месца падзеяў, таму што кантралёр паспеў выхапіць у яе з рук сумку. Увесь экшн здымала на відэа кіроўца тралейбуса Святлана М..

Удзельнікі канфлікту паехалі ў Партызанскае РУУС Мінска і напісалі адно на аднаго сустрэчныя заявы. Праводзіцца праверка.

Яна здымала відэа, таму што пасажырка хацела вылезці на бок праезнай часткі. Здымала, каб, калі нешта здарыцца, потым паказаць гэты ролік. Але, на жаль, яна паказала яго іншым людзям, якія гэты ролік выклалі ў інтэрнэт”, — паведамляе Еўрарадыё прадстаўнік адміністрацыі тралейбуснага парка 5, дзе працуе кіроўца Святлана М..

Ці пакараюць кіроўцу тралейбуса за ўцёкі пасажыра праз фортку?

Але бурлівая рэакцыя на відэа так агаломшыла транспартнае ведамства, што кіроўца адключыла тэлефон і адмовілася выходзіць на сувязь з Еўрарадыё.

“Кантралёр таксама вельмі моцна перажывае гэтую сітуацыю. Яна не чакала, што розгалас будзе на ўвесь свет. Кантралёр сёння падаўлены і не хоча пра гэта размаўляць”, — дзеляцца з Еўрарадыё ў кантрольна-рэвізійным упраўленні “Мінсктранса”.

Ксенія Маргунская распавяла, чаму ўцякала з тралейбуса праз фортку

Ці можна заблакаваць пасажыра ў салоне за безбілетны праезд?

Гэтая гісторыя пакінула нямала пытанняў. Калі пасажырка сапраўды не заплаціла за праезд, то гэта, безумоўна, правапарушэнне. Але ці можна за гэта закрываць яе ў тралейбусе, на нейкі час, пазбаўляючы волі? І як праваахоўныя органы ставяцца да сітуацыі, калі кантралёр вырывае сумку з рук у пасажыра?

“Агульны адказ на гэтае пытанне даць не можам. Усё залежыць ад канкрэтных абставінаў”, — кажуць у аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі Партызанскага РУУС Мінска.

Кампетэнтны юрыст скіроўвае Еўрарадыё да артыкула 5.2. Адміністрацыйнага кодэкса.

Калі чалавек едзе зайцам і адмаўляецца сплачваць штраф кантралёру, службовая асоба павінна выклікаць “упаўнаважаныя дзяржаўныя органы” для складання пратакола і перадачы справы у суд. Калі іншымі сродкамі затрымаць зайца не магчыма, то, паводле артыкула 5.2., “не з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем прычыненне шкоды фізічнай асобе, якая здзейсніла злачынства альбо адміністрацыйнае правапарушэнне”.

Таму цалкам верагодна, што ўсю вінаватасць у дадзенай сітуацыі праваахоўныя органы ўскладуць на пасажырку, якая вылезла з тралейбуса праз фортку.

Гучныя сутычкі паміж кантралёрамі і пасажырамі

Такія скандалы даволі часта трапляюць у СМІ.

У 2012 годзе ў Наваполацку пасажыр адцягаў за валасы кантралёрку за тое, што непрыгожа выбівала штраф з жанчыны і дзіцяці. Нападніка выявілі. Але ён пазбег пакарання. Бакі нейкім чынам дамовіліся.

Праз год у Гродне пасажыр адмовіўся плаціць штраф за безбілетны праезд і зламаў кантралёру сківіцу. Яго выявілі і прыцягнулі да крымінальнай адказнасці.

Летась у Мінску ужо пасажыры заступіліся за кантралёра і збілі пажылых безбілетнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі