Маргарыта Ляўчук назвала свае ўмовы для вяртання ў Беларусь

Маргарыта Ляўчук

Маргарыта Ляўчук / zerkalo.io

Спявачка Маргарыта Ляўчук заявіла, што гатовая вярнуцца ў Беларусь, але ў яе ёсць умовы. Пра гэта спявачка паведаміла ў жартаўлівым звароце да Аляксандра Лукашэнкі ў TikTok.

Нагодай для звароту стаў палёт беларускай касманаўткі Марыны Васілеўскай на сямейным бізнес-джэце Лукашэнкі. У ім заўважылі аздобленыя пад мармур шуфлядкі і залацістыя ручкі на іх.

У сваім звароце, агучаным на трасянцы, спявачка кажа, што ёй не падабаецца ні камісія па вяртанні ні "варыянт з Пратасевічам".

"Я хачу вярнуцца ў Беларусь толькі па красаце. Значыць, так: высылай у Вільню па мяне свой асабісты бізнес-джэт, з мармуровымі шуфлядкамі, залатымі ручкамі, залатым унітазам і залатым ёршыкам", — называе Ляўчук свае ўмовы.

Акрамя таго, яна абазначыла час на абдумванне, зашыфраваўшы нумар вядомага адміністрацыйнага артыкула, па якім судзілі у Беларусі палітычных апанентаў улады: "Я цібе даю 23.34 часа, урэмя пашло".

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі