Вы тут

МАРГ будзе рэгуляваць продаж "паўчэй" — сумесяў без тытуню, але з нікатынам

Адна з разнавіднасцяў "паўчэй"

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю плануе ў хуткім часе ўвесці абмежаванні на продаж нетытунёвай вырабаў з нікацінам, таксама вядомых як "паўчы". Гэта новы прадукт, які з'явіўся на беларускім рынку зусім нядаўна — неўзабаве пасля выхаду антытытунёвага дэкрэта, які ўступіў у сілу ў ліпені 2019 года.

"Гэтыя прадукты з'явіліся нечакана, першапачаткова мы апынуліся не гатовыя ацаніць, што гэта за тавар і якімі могуць быць наступствы яго прымянення, таму аператыўна вывучылі даследаванні, праведзеныя ў Расіі і Вялікабрытаніі, і прынялі рашэнне аб неабходнасці ўвядзення рэгулявання яго продажу", — распавяла рэферэнт аддзела метадалогіі упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Людміла Петракоўская выданню "Рэспубліка".

Беларускае заканадаўства аказаўся не гатовы да такіх прадуктаў. "Паўчы" наогул не ўтрымліваюць тытунь і гэтым яны кардынальна адрозніваюцца ад снюса або насвая. З-за гэтага яны не падпадаюць пад тытунёвае заканадаўства:

"Так, на ўпакоўцы напісана, што нікацінавыя паўчы не прызначаныя для дзяцей да 18 гадоў. Аднак, пакуль гэта не забаронена заканадаўча, рэкамендацыя вытворцы не можа стаць падставай для адмовы чалавеку ў куплі", — патлумачыла Ірына Шпак, начальнік аддзела метадалогіі упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання.

Цяпер рыхтуецца праект пастановы Савета Міністраў, распрацаваны Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Плануецца шэраг абмежавальных мер: нетытунёвыя вырабы з нікацінам нельга будзе прадаваць непаўналетнім. Забараніць іх продаж на рынках, праз інтэрнэт, шляхам разноснага або камісійнага гандлю, а таксама ў чыгуначным і паветраным транспарце.

Як і цыгарэты, ім нельга будзе знаходзіцца ў адкрытай выкладцы, а таксама на вітрыне. Інфармацыя пра іх, як і пра тытунёвыя вырабы, вадкасці для электронных сістэм курэння, размяшчаецца толькі ў выглядзе пераліку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.