"Манчэстар Юнайтэд" і "Шахцёр" выбылі з Лігі чэмпіёнаў

"Манчэстар Юнайтэд" і "Шахцёр" выбылі з Лігі чэмпіёнаў

У матчы ў адказ у 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў іспанская "Севілья" сенсацыйна выйграла ў англійскага клуба "Манчэстар Юнайтэд" — 2:1 (першая гульня — 0:0). 

Дзякуючы гэтай перамозе іспанская каманда другі раз у сваёй гісторыі выйшла ў чвэрцьфінал гэтага турніру. Папярэдні выхад "Севільі" ў 1/4 фіналу тады яшчэ Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў адбыўся  1958 годзе.

Яшчэ адным чвэрцьфіналістам Лігі чэмпіёнаў стала італьянская "Рома". Гэты клуб на сваім полі абыграў футбалістаў украінскага "Шахцёра" з лікам 1:0. Першы матч у Харкаве італьянцы прайгралі 2:1. Але забіты ў гасцях мяч даў ім магчымасць трапіць у наступную стадыю турніру.

У 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў выйшлі раней іспанскі "Рэал", італьянскі "Ювентус", англійскія "Манчэстар Сіці" і "Ліверпуль".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі