Маладзёжная зборная Беларусі па футболе прапусціла гол ад брамніка (відэа)

Маладзёжная зборная Беларусі па футболе прапусціла гол ад брамніка (відэа)

Маладзёжная зборная Беларусі (U-21) па футболе згуляла ў гасцях унічыю 1:1 са зборнай Албаніі. Гэта быў таварыскі матч. Іван Бахар адкрыў лік ужо на 3-й хвіліне. Амаль увесь другі тайм беларусы гулялі ў меншасці (на 51-й быў выдалены Міхаіл Шыбун), але ўсё ішло да перамогі. Ужо ў даданыя хвіліны наша зборная прапусціла гол ад... брамніка. Жэнціян Сеймані на апошніх секундах пайшоў у атаку і дапамог сваёй камандзе вырваць нічыю.

У гэтай гульні запомніўся "дрыблінг" беларускага брамніка Максіма Плотнікава (гл. трэцяе відэа).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі