Макс Лорэнс і Дзідзюля напісалі ліст Лукашэнку

Выканаўцы лічаць, што сябры журы "пагарджаюць меркаваннем народа" і дапусцілі грубыя памылкі ў падліку галасоў, калі пераможцам адборачнага конкурсу на "Еўрабачанне-2014" стаў музыка Тэа. Таму яны запатрабавалі ў сваім лісце да кіраўніка дзяржавы ўдакладніць правілы адбору канкурсантаў. Таксама яны патрабуюць перагледзець вынікі фіналу і даць ім права прадстаўляць Беларусь на еўрапейскай сцэне, піша tut.by.



Нагадаем, што паводле галасавання гледачоў дуэт Макса Лорэнса і Дзідзюлі набраў найбольшую колькасць галасоў — 8746. Пераможца адбору Тэа набраў толькі 5088 галасоў. Большасць удзельнікаў журы аддала перавага апошняму, пасля чаго галасы двух канкурсантаў зраўняліся. Але перамога была аддадзена Тэа.



Макс Лорэнс і Дзідзюля заявілі, што неўзабаве плануюць даць канцэрт пад лозунгам "За справядлівае галасаванне". Дакладная дата і месца пакуль не ўдакладняюцца. Паводле некаторай інфармацыі, уваход на выступ будзе вольным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі