Вы тут

Макей: перамясціць Беларусь на амерыканскі кантынент абсалютна немагчыма

Уладзімір Макей / Reuters

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заявіў на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, што абсалютна немагчыма ўцягнуць нашу краіну ў сферу нейкага ўплыву. Паводле яго слоў Беларусь была, ёсць і будзе знаходзіцца ў Еўропе, дзе ў яе побач як буйныя так і дробныя суседзі:

"Вядома, мы схільныя да ўплыву гэтых краін. Але сказаць, што можна ўзяць і перамясціць Беларусь на амерыканскі кантынент або каб яна была больш схільная амерыканскаму ўплыву, абсалютна немагчыма. Мы застанемся там, дзе мы ёсць", - паведамляюць словы міністра расійскае выданне "Известия".

Асобна Уладзімір Макей падкрэсліў, што Беларусь гатова сябраваць з усімі, умацоўваць і развіваць дружалюбныя адносіны. Як з Расіяй, так і з іншымі важнымі гандлёва-эканамічнымі партнёрамі. Такімі як Еўразвяз і ЗША:

"Ніколі Беларусь не сябравала і не будзе сябраваць з кімсьці за кошт некага, на шкоду каму-небудзь ці супраць каго-небудзь. Мы хочам нармальныя, добрыя адносіны з усімі нашымі партнёрамі. Натуральна, з суседзямі яны аб'ектыўна будуць больш блізкімі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.