Магутны землятрус адбыўся ў Чылі

Як паведамляе РБК са спасылкай на Геалагічную службу ЗША, падземныя штуршкі былі зафіксаваны на глыбіні 10,7 км.



Эпіцэнтр землятрусу размяшчаўся каля горада Какімба, за 363 км ад Сант'яга. Землятрус адчуваўся і ў сталіцы. Ён выклікаў паніку ў часткі насельніцтва, аднак пакуль паведамленняў пра разбурэнні ці загінулых не паступала. Пагроза цунамі ў прыбярэжных раёнах не аб'яўлялася.



Дарэчы, Чылі — адна з самых праблемных краін у плане землятрусаў. У выніку ўдару стыхіі ў 2010 годзе тут загінулі 500 чалавек.



На фота ru.wikipedia.org — рэгіён Какімба

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі