Магілёўскіх хакеістаў адправілі на поле збіраць камяні
![Час збіраць камяні](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/vlstn-x-j7g.jpg.webp?itok=fW83ZTtH)
Час збіраць камяні / vk.com/hcmogilev
Магілёўскіх хакеістаў адправілі на поле збіраць камяні. У клубе гэтую працу называюць "незвычайнай выязной трэніроўкай". Нібыта, яны захацелі "разнастаіць" трэніровачны працэс.
У панядзелак гульцы і трэнеры ХК "Магілёў" паехалі ў Шклоўскі раён "практычна ў поўным складзе". Яны працавалі на полі прадпрыемства "Палыковіцкае". Цікава, што, як паведамляе прэс-служба клуба, дырэктар прадпрыемства яшчэ перад іх выхадам на поле ўручыў хакеістам памятныя падарункі, а таксама пальчаткі.
Нават моцны вецер не перашкодзіў моцным хлопцам ачысціць ад камянёў тры вялікія палі. Перад ад'ездам у Магілёў іх пакармілі.
Мінулым летам на палі прыбіраць камяні адпраўлялі футбалістаў "Тарпеда-БелАЗ". Яны якраз няўдала гулялі ў чэмпіянаце.
Збор камянёў у Беларусі ідзе з сакавіка. Аляксандр Лукашэнка вельмі абураўся, што палі засеялі, але перад гэтым не прыбралі камяні (убачыў гэта з верталёта). На палі адправілі вайскоўцаў, студэнтаў, чыноўнікаў, працаўнікоў прадпрыемстваў, устаноў адукацыі і культуры, школьнікаў і нават асуджаных. А цяпер падключылі і спартсменаў. Відаць, у РБ чакаецца рэкордны "ўраджай" камянёў.
![Магілёўскіх хакеістаў адправілі на поле збіраць камяні](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/aR-ZoY44L84.jpg.webp?itok=w6ZLINER)
![Магілёўскіх хакеістаў адправілі на поле збіраць камяні](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/dmDoF-z9_5Y.jpg.webp?itok=z2ofMVOm)
![Магілёўскіх хакеістаў адправілі на поле збіраць камяні](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/k_eKx8ki2n8.jpg.webp?itok=xtydH4IY)
![Магілёўскіх хакеістаў адправілі на поле збіраць камяні](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/lW_FYxkc5fw.jpg.webp?itok=ZCw5dPIY)
![Магілёўскіх хакеістаў адправілі на поле збіраць камяні](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/siDdUQuo9Mc.jpg.webp?itok=f4MhuLwW)
![Магілёўскіх хакеістаў адправілі на поле збіраць камяні](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/qRAr0i4r-Mc.jpg.webp?itok=I2iiEQWj)
![Магілёўскіх хакеістаў адправілі на поле збіраць камяні](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/WYvzb2nGk_E.jpg.webp?itok=YMV3siLt)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.