Футбалістаў "Тарпеда-БелАЗ" адправілі ў калгас — збіраць камяні
![Футбалісты "Тарпеда-БелАЗ" збіраюць камяні ў калгасе / ФК "Тарпеда-БелАЗ"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/torpedo_zhodino2_16_08.jpg.webp?itok=3iSeuWsq)
Футбалісты "Тарпеда-БелАЗ" збіраюць камяні ў калгасе / ФК "Тарпеда-БелАЗ"
Футбалісты клуба "Тарпеда-БеЛАЗ" з Жодзіна правялі ўчорашні дзень у палях СВК "Першамайскі" — збіралі камяні. Выданне "Мінская праўда" піша, што камяні разам з гульцамі цягалі і прадстаўнікі трэнерска-адміністрацыйнага штаба. Сабралі чатыры прычэпы. За дзень і на спякоце. Якім чынам футбалістаў пераканалі выйсці на гэтае поле, не паведамляецца. У артыкуле толькі гаворыцца, што "тарпедаўцы такім чынам вырашылі ўнесці свой сціплы ўклад у харчовую бяспеку краіны".
СВК "Першамайскі" — адзін з актываў БелАЗа. Аўтар артыкула таксама выказаў надзею, што "працоўная тэрапія дапаможа камандзе перапыніць бязвыйгрышную серыю ў афіцыйных матчах". Бліжэйшы матч у "Тарпеда-БелАЗ" — у суботу. У рамках чэмпіянату Беларусі каманда згуляе з "Белшынай". Зараз жодзінская каманда знаходзіцца на трэцім радку ў турнірнай табліцы чэмпіянату.
![Футболистов "Торпедо- БелАЗ" отправили в колхоз — собирать камни](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/torpedo_zhodino_16_08.jpg.webp?itok=ecRRdZhL)
![Футболистов "Торпедо- БелАЗ" отправили в колхоз — собирать камни](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/torpedo_zhodino3_16_08.jpg.webp?itok=MiRad427)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.