Магілёўца злавілі п'яным за рулём ужо трынаццаты раз

Супрацоўнікі магілёўскай ДАІ правялі мерапрыемствы "Начны горад". Як піша сайт mogilev-region.gov.by, падчас рэйду яны затрымалі п'янага кіроўцу.

У нядзелю каля паловы на другую гадзіны ночы інспектар ДАІ спыніў аўтамабіль "Фіят",кім вяртаўся з гасцей 28-гадовы магілёвец. Даішнік западозрыў, што кіроўца нецвярозы і прапанаваў яму праехаць на медагляд. Высветлілася, што ў кіроўцы было 1,6 праміле алкаголю.

Калі ж праваахоўнікі сталі разбірацца глыбей, то выявілася, што з 2007-га па 2015 год мужчына 13 разоў трапляўся п'яным за рулём. Прычым сёлета яго затрымалі ўжо другі раз.

Цяпер на магілёўца пачалі некалькі крымінальных справаў. Яму паргажаюць не толькі штрафы за невыкананне прысудаў аб пазбаўленні права кіравання транспартам, але таксама канфіскацыя аўтамабіля і да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Фота — auto.tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі