Магілёўца судзяць за рэпост у сацсетках з заклікам на мітынг

Магілёўца судзяць за рэпост у сацсетках з заклікам на мітынг

Станіслаў Паўлінковіч зрабіў у сацыяльнай сетцы “Вконтакте” перапост інфармацыі са старонкі палітыка Міколы Статкевіча. Там быў заклік прыйсці на мітынг “За Свабодныя выбары” 12 верасня ў 18.00 на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску.

Міліцыянты лічаць, хлопец заклікаў на несанкцыянаваны мітынг, чым парушыў закона “Аб масавых мерапрыемствах” і адпаведнае палажэнне Адміністрацыйнага кодэкса (арт. 23.34).

12 верасня магілёўскія міліцыянты прэвентыўна затрымалі Паўлінковіча і даставілі ў Ленінскі РАУС. Там яго пратрымалі шэсць гадзін і склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні.

20 верасня суддзя Валянціна Лапаціна адправіла пратакол у РАУС на дапрацоўку. Калі суд прызнае Паўлінковіча вінаватым, яму пагражае штраф да 630 рублёў (30 базавых велічыняў) альбо арышт.

Несанкцыяваны мітынг "За свабодныя выбары" прайшоў увечары 12 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Яго ўдзельнікі патрабавалі правесці новыя адкрытыя і сумленныя выбары. Ініцыятарамі мітынгу выступалі Мікола Статкевіч і Уладзімір Някляеў. У акцыі прынялі ўдзел каля 100 чалавек.

Магілёўца судзяць за рэпост у сацсетках з заклікам на мітынг

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі