Маці Сяргея "Хлопотное дельце" Міронава асудзілі на 15 сутак арышту

Маці Сяргея "Хлопотное дельце" Міронава асудзілі на 15 сутак арышту

61-гадовую Святлану Чапурка, маці Сяргея "Хлопотное дельце" Міронава, асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Як паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae, 6 жніўня яе справу разглядаў суд Маскоўскага раёна Мінска, суддзя — Таццяна Мотыль. Расклад спраў вывесілі толькі праз амаль дзве гадзіны пасля суду. Таму суддзя Мотыль асудзіла жанчыну фактычна ў закрытым рэжыме.

Святлану Чапурка затрымалі дома 5 жніўня. У Маскоўскім РУУС на яе склалі пратакол за "дробнае хуліганства".

Вясной Чапурка разам з сынам адбыла 30 сутак арышту за ўдзел у раённым маршы ў Малінаўцы.

Сяргей Міронаў праславіўся восенню 2020 года, калі ў міліцэйскім відэа запусціў у народ фразу "хлопотное дельце". Ён нязмушана распавёў, чаму выйшаў на акцыю пратэсту і паабяцаў на сутках кінуць паліць і "ганяць ва ўсю моц". Міліцэйскі "відэааператар" тролінгу не зразумеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі