Вы тут

"Швэндаліся, гулялі ў шахматы": Сяргей "Хлопотное дельце" выйшаў на свабоду

Сяргей Міронаў / скрын з відэа @onlinerby

Увечары 22 траўня пасля 30 сутак арышту выйшлі на волю Сяргей "Хлопотное дельце" Міронаў і яго мама. Іх затрымалі 22 красавіка падчас раённага маршу ў Малінаўцы.

Па словах Сяргея, падчас адбыцця "сутак" затрыманыя не маглі чытаць: ім не перадавалі кнігі, таму даводзілася прыдумляць іншыя формы баўлення часу:

"Швэндаліся, балбаталі, гулялі там у шахматы — ну ўсё такое".

Па словах Сяргея, у будучыні ён плануе заняцца вучобай.

Сяргей Міронаў праславіўся ў кастрычніку 2020 года, калі ў міліцэйскім відэа запусціў у масы фразу "хлопотное дельце". Хлопец нязмушана распавёў, чаму выйшаў на акцыю пратэсту, паабяцаўшы на сутках кінуць паліць і "ганяць ва ўсю моц", чым выклікаў народную любоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.