Маці Лукашэнкі пахавала вузкае кола родных, блізкіх і аднавяскоўцаў

У аўторак, 26 траўня, у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна прайшло пахаванне маці Аляксандра Лукашэнкі Кацярыны Трафімаўны. Ёй было 90 гадоў. Аляксандр — яе адзіны сын. Ад пачатку 2000-х Кацярына Лукашэнка жыла ў Мінску. Апошні раз яна прыязджала ў Александрыю гады тры таму.

Як паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант, пахаванне на малой радзіме ў Магілёўскай вобласці прайшло ў вузкім коле родных, блізкіх і аднавяскоўцаў.

Як маці Лукашэнкі адгаворвала сына ад прэзідэнцтва

Нагадаем, з-за смерці маці Аляксандр Лукашэнка адклаў на два дні свой візіт у Пакістан.

Фота: camarade.biz, tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі