Лютаўскую жыроўку можна будзе аплаціць да 1 красавіка
![Лютаўскую жыроўку можна будзе аплаціць да 1 красавіка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zyrouka-1403.jpg.webp?itok=diaHK_xO)
Аплату лютаўскай жыроўкі плануецца падоўжыць да 1 красавіка. Пра гэта журналістам 14 сакавіка паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў.
Чыноўнік пацвердзіў, што ёсць пытанні з затрымкай налічэння за пастаўленыя паслугі ў лютым. "Мы мяркуем, што падоўжым перыяд аплаты для насельніцтва да 1 чысла наступнага месяца без збірання пені, штрафу", — перадае БЕЛТА словы Церахава.
Міністр дадаў, што за студзень, калі тарыфы былі выстаўленыя няправільна, будзе праведзены пераразлік. Налічэнні ў жыроўку за люты будуць рабіцца ўжо з улікам зацверджаных тарыфаў.
Як паведамлялася раней, у панядзелак у Аляксандра Лукашэнкі адбылася нарада та жыллёва-камунальных тарыфах. Па яе выніках Лукашэнка зацвердзіў новыя тарыфы, але яшчэ не падпісаў адпаведны ўказ. Чакаецца, што шэраг тарыфаў будзе зніжаны.