Лукашэнку выгадна сімуляваць хваробу: гэта пазбаўляе беларусаў волі

Аляксандр Лукашэнка / ТАСС
Аляксандр Лукашэнка / ТАСС

Аляксандр Лукашэнка каторы дзень не паказваецца ў публічнай прасторы. А яго прэс-служба замест тлумачэння, дзе ён, паказвае відэа з трусікам на лужку ля Палаца Незалежнасці.

Не выключана, што ён сапраўды хворы. Але што, калі гэта спектакль, які знарок разыгрываецца перад намі? Пераконваючы ўсіх у тым, што ён цяжка хворы, Лукашэнка нібыта падказвае: не трэба варушыцца, не трэба рызыкаваць сабой. Сітуацыя вось-вось развяжацца сама, варта толькі крыху пачакаць! Пра гэта журналісты Фёдар Паўлючэнка і Аляксандр Атрошчанкаў паразважалі на ютуб-канале "Саша, что ты несёшь?".

Паўлючэнка: "Мяне здзівіла, наколькі беларускае грамадства схільнае да лёгкіх рашэнняў. Гэта вельмі бянтэжыць і гаворыць пра тую самую інфантыльнасць грамадства. Жаданне прымаць складаныя цяжкія рашэнні адсутнічае. Заўжды лягчэй падумаць: "Вось Лукашэнка памрэ — тады зажывем, усё само сабой наладзіцца". Я проста б забараніў сабе ў гэтым напрамку думаць. Я думаю, што сам Лукашэнка шматразова падаграе гэтыя чуткі. Такая спроба закінуць гэтую ідэю ў масы пазбаўляе грамадства волі. Калі ёсць простае рашэнне, навошта рабіць складанае? Навошта прыкладаць нейкія намаганні? лепш пачакаць. І мне здаецца, ён на гэта стаўку зрабіў. Менавіта таму ён падкрэслівае, што памірае-памірае, паказвае гэта, дэманструе".

У адпаведнасці з законам замяніць Лукашэнку павінна Наталля Качанава, але ў такім выпадку яна не больш як акторка ў хітрым спектаклі. А мэта яго — упэўніць беларусаў, што для пераменаў у краіне дастаткова проста пасядзець-пачакаць.

Таму беларусам не варта спадзявацца на прылёт "чорнага лебедзя". Спадзявацца варта толькі на саміх сябе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі