Лукашэнку ўпершыню пасадзілі на лаву штрафнікоў (відэа)

Лукашэнку ўпершыню пасадзілі на лаву штрафнікоў (відэа)

Аляксандра Лукашэнку ўпершыню пасадзілі на лаву штрафнікоў. Адбылося гэта ў хакейным матчы Беларусь — Аб’яднаныя Арабскія Эміраты на Калядным міжнародным турніры на “Чыжоўка-Арэне” ў Мінску. Гулец пад нумарам 1 парушыў правілы ў трэцім перыядзе. Падчас укідвання шайбы ў цэнтры пляцоўкі Лукашэнка наваліўся на саперніка, як у вольнай барацьбе. Хакеіст ААЭ упаў, на яго зваліўся і кіраўнік дзяржавы.

Выдаленне Аляксандр Лукашэнка ўспрыняў з гумарам. “Наша ніва”, якая змясціла відэа кур’ёзнага інцыдэнта, адзначае, што рэжысёры тэлеканала “Беларусь 5” паўтор не паказалі.

Матч беларусы выйгралі з лікам 12:7, тры шайбы на рахунку Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі