Лукашэнку не прызнаюць прэзідэнтам Германія, Чэхія, Славакія, краіны Балтыі

Лукашэнку не прызнаюць прэзідэнтам Германія, Чэхія, Славакія, краіны Балтыі

Аляксандра Лукашэнку не прызнаюць прэзідэнтам Германія, Чэхія, Славакія, краіны Балтыі — Літва, Латвія і Эстонія. Заявы пасля таемнай інаўгурацыі ў Мінску з'яўляюцца адна за другой.

"Літва не прызнае Лукашэнку законна абраным прэзідэнтам, заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. — Таемныя і напышлівыя цырымоніі інаўгурацыі дадзенага факту не абвергнуць і ілюзіі законнасці не створаць".

Афіцыйны прадстаўнік ураду Германіі Штэфен Зайберт паведаміў, што яго краіна па-ранейшаму лічыць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі нелегітымнымі, "нягледзячы на інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі