Лукашэнку абураюць беларусы, якія едуць за мяжу, а пасля просяць іх забраць

Лукашэнку абураюць беларусы, якія едуць за мяжу, а пасля просяць іх забраць

Аляксандра Лукашэнку абураюць беларусы, якія, нягледзячы на сітуацыю з распаўсюдам каранавіруса, едуць за мяжу адпачываць, а пасля просяць іх забраць на радзіму. У пятніцу ён наведаў прыватнае прадпрыемства "Адані" ў Мінскім раёне і выказаўся на актуальныя тэмы.

"А цяпер яны ламаюць дзверы нашых пасольстваў, тэлефануюць у МЗС: забярыце нас, цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Але мы не можам 10 тысяч у адзін дзень забраць".

Напярэдадні МЗС Беларусі паведаміла пра 11 тысяч нашых грамадзян, якія выехалі за мяжу за тры дні, нягледзячы на рэкамендацыі ўстрымацца ад такіх паездак. Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача вярнуць усіх беларускіх грамадзян ды яшчэ дапамагчы і расіянам, якія хочуць вярнуцца на радзіму (напрыклад, з Польшчы).

Лукашэнка згадаў непаразуменні, які ўзнікаюць з расійскім бокам.

"Расіяне на борт нашых людзей у Тайландзе не пускалі, — гаварыў беларускі кіраўнік. — Але, думаю, дамовімся. Гэта звычайная безглуздзіца, гэта тупасць, глупства".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, "інтэграцыя" будзе тады, калі Расія стане дзейнічаць інакш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі