Лукашэнка другі дзень запар кажа пра "каранавірусны псіхоз"

Лукашэнка другі дзень запар кажа пра "каранавірусны псіхоз"

У пятніцу Аляксандр Лукашэнка наведаў навукова-вытворчае прыватнае прадпрыемства "Адані" ў Мінскім раёне. Яно займаецца вытворчасцю медыцынскага абсталявання і сістэм бяспекі. Лукашэнка станоўча ацаніў вырабленыя на прадпрыемстве тамографы і даручыў працягваць забяспечваць імі медустановы краіны.

Беларускі кіраўнік другі дзень запар выказаўся пра "каранавірусны псіхоз". Ён лічыць, што сітуацыя прымусіла людзей выконваць элементарныя меры гігіены, мыць рукі. Але яна не такая, каб прымаць "драконаўскія" меры.

"Трэба людзей, урэшце рэшт, навучыць адказваць за сябе і тых, хто побач, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Калі ты кашляеш, то не выходзь на вуліцу, заразу не разнось".

Але супакойвацца не трэба, заявіў Лукашэнка.

Пра "каранавірусны псіхоз" кіраўнік Беларусі гаварыў падчас нарады, якая прайшла 19 сакавіка. Колькасць заражаных каранавірусам у нашай краіне дасягнула 69 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі