Лукашэнку абурае "пафігізм": не трэба пудрыць адно аднаму мазгі!

Лукашэнку абурае "пафігізм": не трэба пудрыць адно аднаму мазгі!

У чацвер Аляксандр Лукашэнка паразважаў пра сітуацыю з Еўразійскім эканамічным саюзам. Ён сустрэўся з Міхаілам Мясніковічам, кіраўніком калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Было анансавана, што рыхтуецца да падпісання стратэгія еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. Але да стварэння агульных рынкаў у ЕАЭС трэба ісці паэтапна, заявіў Лукашэнка. Пакуль жа сітуацыя ў гэтым саюзе яго расчароўвае.

"Тых свабод, якія мы калісьці дэкларавалі, сёння практычна няма, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. — Або яны ёсць, можна сказаць мякка, не ў поўным аб'ёме".

Лукашэнка нагадаў, чаго няма: свабоднага перамяшчэння тавараў, паслуг, працоўнай сілы і капіталу.

"І ведаеце чаму — пафігізм, які заснаваны на нейкай абыякавасці асобных дзяржаў, — гаварыў кіраўнік дзяржавы Мясніковічу. — Іншыя бачаць сябе ў іншым саюзе, проста целяпаюцца ў ЕАЭС і чакаюць нейкага зручнага моманту, каб выскачыць з яго".

Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь мусіць у сваё старшынства ў ЕАЭС "сумленна і адназначна ўносіць прапановы", каб пачалося будаўніцтва эканамічнага саюза. "Калі не, не трэба пудрыць адно аднаму мазгі, — кожны будзе шукаць свой накірунак развіцця і думаць, дзе яму быць", — сказаў беларускі кіраўнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі