Лукашэнка: "Незразумелыя штурханіна і валтузня... Ну што гэта за саюз такі"

Лукашэнка: "Незразумелыя штурханіна і валтузня... Ну што гэта за саюз такі"

27 лютага Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз выказаўся наконт інтэграцыі з Расіяй. Гэтая тэма была ўзнята падчас сустрэчы з Міхаілам Мясніковічам, старшынёй калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

"Не паспелі з Пуціным дамовіцца... увечары ўжо міністры па-свойму трактуюць нашы дамоўленасці... Ну што гэта за саюз такі", цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы меў на ўвазе тэлефанаванне Уладзіміра Пуціна і яго прапанову аб выплаце кампенсацыі Беларусі.

Таксама Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатова да "рэальнай інтэграцыі" з Расіяй "па класічных прынцыпах", але без прымусу. Паводле яго слоў, ад пачатку не было гаворкі пра страту незалежнасці.

"Калі разбагацелі, асабліва Расія, пачаліся незразумелыя штурханіна і валтузня,гаварыў беларускі кіраўнік. — І, як я ўжо сказаў, прымус да інтэграцыі".

Асабліва Лукашэнку абураюць "балбатня" і "прапаганда" ў расійскіх СМІ.

19 траўня ў Мінску пройдзе пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. На ім плануецца падпісаць стратэгію еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі