Лукашэнкі на з’ездзе “Белай Русі” не будзе і партыі не будзе?

Лукашэнкі на з’ездзе “Белай Русі” не будзе і партыі не будзе?

19 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдзе ІІІ з’езд грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Анансавалася, што ў мерапрыемстве возьме ўдзел кіраўнік Беларусі. Як стала вядома Еўрарадыё, хутчэй за ўсё, гэтыя чаканні не спраўдзяцца. Хоць ў “Белай Русі” кажуць, што невялікая надзея на гэта яшчэ застаецца.

Як раней паведамляла Еўрарадыё са спасылкай на свае крыніцы, меркавалася, што падчас з’езду можа быць прынятае рашэнне аб пераўтварэнні гэтага грамадскага аб’яднання ў палітычную партыю. Гэтыя спадзяванні дакладна заўчасныя, паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе “Белай Русі”.

Нагадаем, па інфармацыі Еўрарадыё, да з’езду “Белая Русь” падрыхтавала два пакеты дакументаў. У адным ― усё неабходнае для пераўтварэння грамадскага аб’яднання ў палітычную партыю. Калі б дазвол на гэта далі, то, верагодна, удзельнікі з’езду адразу б прагаласавалі за Статут і праграму партыі “Белая Русь”. У іншым выпадку разгледзяць другі пакет дакументаў, звязаны з далейшай дзейнасцю грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і абраннем старшыні арганізацыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі