Вы тут

Лукашэнка: журналісты раздулі "бітву за ўраджай" да касмічных памераў

Аляксандр Лукашэнка ў Старадарожскім раёне / БЕЛТА

16 жніўня Аляксандр Лукашэнка наведвае Старадарожскі раён, разбіраецца з малаком і лесам. Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, ён выказаўся на тэму жніва і адзначыў важнасць "пісьменнай стратэгіі" у яго арганізацыі.

"Я вас папярэджваў, што галоўнае — гэта стратэгія ў гэтую ўборачную кампанію, — гаварыў Лукашэнка. — Мы ўвесь час кажам: ўборка, ўборка... І журналісты (яны ж не адмыслоўцы) падхапілі гэта і раздулі да касмічных памераў".

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў і кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, каб яны не чакалі, што будзе добрае надвор'е. "Усё, што ў нас засталося, — 10-13%... І гэты хлеб трэба ўзяць", — паставіў задачу кіраўнік дзяржавы. Звярнуў ён увагу і на падрыхтоўку да ўборкі кукурузы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.