Лукашэнка: З-за карупцыі ўжо людзі стогнуць у некаторых раёнах (відэа)

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў кіраўнікоў у рэгіёнах пра непазбежную адказнасць за карупцыю. Яго заява прагучала 3 красавіка на рэспубліканскім семінары-нарадзе, прысвечанай развіццю вёскі і павышэнню эфектыўнасці аграрнай галіны.

“І літасці вы не чакайце, — кажа Лукашэнка. — Ужо людзі стогнуць у некаторых раёнах. Справы няма, вынікаў няма, а ён [мясцовы кіраўнік] пры людзях… пачынаючы ад лазні і заканчваючы уласным там… і для дзяцей, і для сябе жыллём, указанні раздае. Усё на вачах у людзей. Вы не думайце, што гэта складана вас там вылічыць, ніхто ведаць не будзе… Глядзіце, мужыкі, лепш жабраком, але на волі, чым багатым там [у турме]…”.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка заклікаў мясцовых кіраўнікоў, якія займаюцца сельскай гаспадаркай, “дзейнічаць рашуча, але без ломкі і рэвалюцый”. Больш падрабязна пра нараду гл. тут.