Вы тут

13 чэрвеня Лукашэнка ляціць у Кыргызстан

БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка 13-14 чэрвеня зробіць рабочы візіт у Кыргызскую Рэспубліку. Кіраўнік Беларусі возьме ўдзел у пасяджэнні Рады кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Беларусь мае ў арганізацыі статус дзяржавы-назіральніка.

Выступ Лукашэнкі запланаваны падчас пасяджэння Рады ў пашыраным складзе. Кіраўнік Беларусі акрэсліць пазіцыю нашай краіны па міжнароднай тэматыцы і далейшым развіцці супрацоўніцтва ў рамках ШАС, паведамляе прэс-служба кіраўніка  дзяржавы.