Вы тут

Лукашэнка выпадкова трапіў на "могілкі" сельскагаспадарчай тэхнікі (фота, відэа)

Скрыншот з відэа тэлеканала "Беларусь 1"

Паездка Аляксандра Лукашэнкі ў Шклоўскі раён скончылася скандалам. 26 сакавіка ён наведаў аграхолдынг "Купалаўскае". Лукашэнка быў у шоку ад таго, у якіх умовах утрымліваюць кароваў. Ён назваў ферму "Асвенцымам" і заявіў пра адстаўкі — кіраўніка гаспадаркі і Магілёўскай вобласці, а таксама пра шэраг "ракіровак" мясцовых чыноўнікаў. Пагражаў ён крымінальнай справай і арыштамі. Яшчэ адной неспадзяванкай стаў візіт Аляксандра Лукашэнкі на мехдвор. "Аляксандр Лукашэнка адчыніў усе зачыненыя дзверы", — гаворыцца ў сюжэце тэлеканала "Беларусь 1". Ён пабачыў іржавую тэхніку, зламанае абсталяванне, металалом, смецце.

"Навокал могілкі, што на вуліцы, што пад дахам", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.