Лукашэнка будзе мяняць урад за "пафігічнае стаўленне" да сваіх даручэнняў

Лукашэнка будзе мяняць урад за "пафігічнае стаўленне" да сваіх даручэнняў

На пасяджэнні ў Оршы 14 жніўня Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў. 

Паводле інфармацыі БЕЛТА, на віцэ-прэм'ера Васіля Жарко (былога міністра аховы здароўя) кіраўнік дзяржавы накінуўся за недапрацоўкі ў сферы аховы здароўя. "Чаму ў вас карупцыянер на карупцыянеры сядзіць і карупцыянерам паганяе, а тут вы не паспелі? У Гомелі вы не паспелі, тут вы не паспелі", — абурыўся Лукашэнка.

Ён згадаў беспарадак, пабачаны на аршанскіх прадпрыемствах напярэдадні. У сувязі з гэтым ён абвясціў строгую вымову кіраўніку Віцебскай вобласці Шарстнёву "за агіднае безадказнае стаўленне да даручанай справы". 

Таксама Лукашэнка запатрабаваў неадкладна адправіць у адстаўку міністра прамысловасці Ваўка, міністра архітэктуры і будаўніцтва Чорнага. Старшыні Дзяржкамваенпрама Дзвігалёву і дзяржаўнаму сакратару Савета бяспекі Засю ён абвясціў поўную службовую неадпаведнасць. "Не паправяць да восені справу, не даложаць мне па кожным прадпрыемстве, пойдуць туды ж. Усіх астатніх адказных і іншых я проста папярэджваю", — прыгразіў беларускі кіраўнік.

Паведамляецца, што на пасаду кіраўніка Аршаншычны замест Аляксандра Пазняка (якога Лукашэнка загадаў зняць) вылучаны старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама Ігар Ісачанка

Раней паведамлялася, што Лукашэнка абвінаваціў урад у "пафігічным стаўленні" да свах даручэнняў.

Кіраўнік дзяржавы паабяцаў, што прыедзе праверыць Оршу да 7 лістапада. Тады ж тут плануецца правесці нараду па ільногадоўлі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі