Вы тут

Лукашэнка ўручыў прыз Лукашэнку

Дзмітрый і Віктар Лукашэнкі / noc.by

У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў Мінску прайшла цырымонія ўручэння імянных стыпендый Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Маладыя спартсмены атрымлівалі пасведчанні і значкі. Уручаў іх Дзмітрый Лукашэнка, старшыня цэнтральнага савета клуба. На мерапрыемстве прысутнічалі міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, першы віцэ-прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка. "Таленавітая моладзь — гэта здабытак нацыі", гаварыў апошні ў сваёй прамове.

Прэзідэнцкі спартыўны клуб за вялікі ўнёсак у развіццё алімпійскага руху атрымаў прыз Міжнароднага алімпійскага камітэта "Алімпізм у дзеянні". Віктар Лукашэнка ўручыў яго брату Дзмітрыю.

"Мы прывыклі, што Прэзідэнцкі спартыўны клуб узнагароджвае, нешта уручае, гаварыў першы віцэ-прэзідэнт НАК. — Дазволю сабе ўнесці невялікую карэкціроўку ў гэты працэс і нешта уручыць клубу. Дазвольце выканаць гэтую прыемную місію".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.