Лукашэнка: у труне кішэняў няма, на тым свеце мільярды не будуць патрэбныя

Лукашэнка: у труне кішэняў няма, на тым свеце мільярды не будуць патрэбныя

9 ліпеня падчас сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не прадасць незалежнасць Беларусі ні за якія грошы. Відэа яго заявы з'явілася ў тэлеграм-канале Пул Першага.

"Здаецца, учора-пазаўчора ў аглядзе я прачытаў. Ды і наш сябар [галоўны рэдактар радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей] Венедыктаў [заявіў]: "Вось Лукашэнка — гэта пытанне цаны. Ну дык прапануйце Лукашэнку добрую цану!" Слухайце, няма той цаны, якую яны могуць мне заплаціць, каб я пайшоў на іх умовы. Няма той цаны!"

Лукашэнка працягваў сваю эмацыйную прамову: "Слухайце, у труне кішэняў няма! Колькі б у цябе мільярдаў ні было, на тым свеце табе ніякія мільярды не будуць патрэбныя. Гэта мае перакананні, прынцыпы і ідэалогія. Таму мне нічога плаціць не трэба. Гэта не прадаецца! Суверэнітэт і незалежнасць не прадаюцца! І трэба памятаць: грошы як прыйшлі, так і сыдуць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі