Лукашэнка: У савецкі час Калінінград хацелі далучыць да Беларусі

На прэс-канферэнцыі расійскім рэгіянальным СМІ журналіст з Калінінграда запытаў у Аляксандра Лукашэнкі, ці можа Беларусь дапамагчы расійскаму анклаву з пастаўкамі харчавання. “Ёсць праблемы з садавіной, гароднінай, мясам”, - расказаў Лукашэнку расійскі журналіст.

“Калі ёсць праблемы, то гэта толькі таму, што кіраўніцтва вобласці не шавеліцца… Прыязджайце, мы дамовімся. Поўнасцю забяспечым Калінінград усім неабходным… Калі вы там у акружэнні знаходзіцеся”, - паведаміў Лукашэнка журналісту з Калінінграда.

Кіраўнік Беларусі таксама адзначыў, што Калінінград для Беларусі – асаблівая тэрыторыя. Так склалася з савецкага часу, калі, па словах Лукашэнкі, Калінінград нават хацелі ўключыць у склад БССР.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі