"Хто нярускага прывёў? Амерыканец? Свабодны!" — гісторыя аднаго затрымання

"Хто нярускага прывёў? Амерыканец? Свабодны!" — гісторыя аднаго затрымання

Сярод 200 затрыманых на маршы ў падтрымку Івана Галунова апынуўся амерыканец. Паліцыянтаў настолькі ўразіў кантакт з іншаземцам, што яны адразу адпусцілі яго.

Эпізод трапіў на відэа:

— Ён нярускі. Нярускі! Хто нярускага прывёў? Ты рускі? — пытаецца ў мужчыны хлопец у форме.

— I'm american, — адказвае той.

— Амерыканец? Хто амерыканца прывёў? Амерыканец? Свабодны! — пастанаўляе паліцыянт і маша рукой у напрамку свабоды. Амерыканец сыходзіць.

На шэсце супраць пераследу журналістаў 12 чэрвеня выйшлі тысячы жыхароў Масквы. Улады акцыю не дазволілі. паліцыянты перакрывалі вуліцы і хапалі найбольш актыўных мітынгоўцаў. Сярод затрыманых — шмат журналістаў і палітык Аляксей Навальны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі