Лукашэнка: “Беларускія крэветкі ўжо 15 гадоў прадаюцца”

“Вось усе казалі, крэветкі з Беларусі ў Курскай вобласці з'явіліся. Яны ўжо гадоў 15 там прадаюцца. Адкуль? У свой час прыйшоў адзін інвестар, па-мойму, бацька ў яго ў свой час у Нарвегіі быў заняты перапрацоўкай рыбы. Аляксандр, здаецца, яго завуць, даверанай асобай у мяне быў. Ад бацькі ён атрымаў у спадчыну гэта прадпрыемства, потым ён развіў яго. Ён браў па ўсім свеце, дзе танней, рыбу перапрацоўваў, забяспечыў цалкам рынак Беларусі. Купіў у вас кампанію "Рускае мора". Я кажу, я падтрымліваю, купляй. І ён праз гэтыя сеткі пастаўляў гэту прадукцыю. Ён гэта робіць і цяпер. І яго папракнуць у рээкспарце нельга. У яго няма магутнасцяў дадаткова перапрацоўваць. Ён як прадаваў у такіх аб'ёмах, прадае і цяпер”, - расказаў Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі для расійскіх рэгіянальных СМІ.

Нагадаем, што інфармацыя аб беларускіх крэветках шырока распаўсюдзілася ў інтэрнэце пасля таго, як 7 жніўня Расія моцна абмежавала пастаўкі прадуктаў харчавання з краін ЕС, ЗША, Канады, Аўстраліі і Нарвегіі. Эмбарга закранула і морапрадукты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі