Лукашэнка: У нас надрукаваная валюта, прыгожая, на еўра падобная (відэа)

Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт сітуацыі ў эканоміцы. Між іншым, ён заявіў, што для дэнамінацыі ў Беларусі ўсё гатова, у тым ліку надрукаваныя новыя грошы.



"Прыдзе час, мы гэта зробім, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Я ўжо вам шчыра гаварыў, што гэтая валюта ў нас надрукаваная адносна даўно — прыгожая, на еўра падобная".



Аднак для правядзення дэнамінацыі патрэбны адпаведны момант, "каб эканоміка пачала працаваць, каб была пэўная стабільнасць", адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы заклікаў беларусаў не бегаць па абменніках, а траціць беларускія рублі на набыццё неабходных рэчаў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі