Лукашэнка: У нас людзі не паміраюць пад плотам без медстрахоўкі

Лукашэнка: У нас людзі не паміраюць пад плотам без медстрахоўкі

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з дырэктарам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі здароўя (САЗ) Жужанай Якаб, якая знаходзіцца ў Мінску. Сёння ў беларускай сталіцы праходзіць Еўрапейская міністэрская канферэнцыя ў пытаннях ўмацавання здароўя на ўсіх этапах жыцця ў кантэксце палітыкі “Здароўе-2020”.

Падчас сустрэчы з дырэктаркай бюро САЗ Лукашэнка заявіў, што беларускай медыцыне ўдалося дасягнуць пэўных поспехаў за кошт жорстка адбудаванай вертыкальнай сістэмы.

“У тым ліку мы забяспечылі практычна роўны доступ насельніцтва да аб’ектаў аховы здароўя”, — заявіў кіраўнік Беларусі.

Таксама ён адзначыў, што ў Беларусі не бывае такога, што “пад заборам памірае чалавек, калі не мае страхоўкі”. “Гэтага ў нас няма, мы сёння лекуем аднолькава ўсіх людзей”, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

Фота: БЕЛТА

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі