Вы тут

Лукашэнка: у Беларусі хабар бяруць так, што сорамна часам

БЕЛТА

16 траўня падчас кадравых прызначэнняў Аляксандр Лукашэнка выказаў чыноўнікам сваё стаўленне да карупцыі. "Карупцыя — гэта ганьба, цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Бяруць так, што сорамна часам".

Ён паабяцаў новым кіраўнікам падтрымку, але нагадаў ім пра недапушчальнасць выкарыстання службовага становішча ў карыслівых мэтах.

"Галоўнае, каб было чыста і сумленна з вашага боку, — гаварыў Лукашэнка. — Вы ведаеце, што я маю на ўвазе, і дзе я не магу вас абараніць. Не таму, што ў мяне ўлады не хапае. Гэта супярэчыць майму ўнутранаму настрою і зместу".

Як інфармавала Еўрарадыё, нядаўна Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй.