Вы тут

"Людзі заўсёды ўладу крытыкавалі і будуць крытыкаваць, але гэта не крытычна"

Аляксандр Лукашэнка / З архіву president.gov.by

"Глядзіце, каб усё было годна, прыгожа і каб з боку перш за ўсё нашых людзей, дый суседзяў да нас не было прэтэнзій", — такімі словамі Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра будучыя выбары. 

16 траўня кіраўнік дзяржавы прыняў шэраг кадравых рашэнняў. Падчас прызначэння чыноўнікаў ён згадаў, што сёлета ў Беларусі павінныя адбыцца парламенцкія выбары, а ў 2020 годзе — прэзідэнцкія. Пры гэтым Лукашэнка выказаў шкадаванне, што цяпер няма КПСС, якая займалася палітычнымі кампаніямі ў Савецкім Саюзе. 

"Партыі няма, якая б, як раней, займалася палітычнымі кампаніямі. Даводзіцца вам займацца. Трэба, каб гэта ўсё было годна. у нас сёння ёсць усё, каб нармальна ўвайсці ў перадвыбарчыя гэтыя кампаніі і нармальна выглядаць перад людзьмі. Не без крытыкі. Людзі заўсёды ўладу крытыкавалі і будуць крытыкаваць, але гэта не крытычна", — падсумаваў ён.