Вы тут

Лукашэнка: сёлета небывалы ўраджай, якога ніколі не было ў гісторыі Беларусі

Ніхто не чакаў такога ў "каранавірусны" год / З архіву Еўрарадыё

Сёлета ў сельскай гаспадарцы Беларусі будзе "небывалы ўраджай", якога "ніколі не было ў гісторыі Беларусі". Пра гэта заявіў у чацвер на нарадзе з "эканамічным блокам" Аляксандр Лукашэнка. Ён лічыць, што ў такой сітуацыі, калі і з экспартам сельскагаспадарчай прадукцыі не будзе збояў, "павінны быць грошы ў краіне".

"У сялян ёсць усё, каб паправіць эканамічнае становішча гаспадарак",цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

На той жа нарадзе беларускі кіраўнік заявіў, што барацьба з каранавірусам каштавала бюджэту паўмільярда рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.