Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Саўбеза Расіі, гаварылі пра Украіну

Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы, што "Захаду не варта выкарыстоўваць Украіну ў якасці фактара ціску на Расію". Ён адзначыў, што санкцыі ўплываюць не толькі на сітуацыю ў расійскай эканоміцы, але і на ўсёй постсавецкай прасторы.



Кіраўнік Беларусі звярнуў увагу на тое, чаго баіцца Масква: "Галоўнае — гэта тое, каб Украіна засталася Украінай, але не стала базай Паўночнаатлантычнага альянса каля нашых межаў". Гэта важна і для нашай краіны, сказаў Лукашэнка. Ён прызнаўся, што "хацелася б, каб гэты народ, блізкі нам народ, славянскі народ застаўся з намі".



Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, украінцы самі выбіраюць сваю будучыню: "Няхай яны ўладкоўваюць сваё жыццё так, як яны лічаць патрэбным. Але каб не стваралі праблемаў сваім суседзям, гэта галоўнае". Кіраўнік Беларусі ўпэўнены, што Украіну на Захадзе "ніхто і не чакае", і што ў будучыні сітуацыя стабілізуецца, а "пацямненне ў мазгах [украінскіх палітыкаў] пройдзе", паведамляе "Интерфакс-Запад".



Падчас сустрэчы з Мікалаем Патрушавым Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Саветы бяспекі Беларусі і Расіі мусяць "бачыць, што будзе заўтра, і каардынаваць нашы пазіцыі, нашы дзеянні, калі гэта будзе неабходна".
 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі