Лукашэнка: Шорац адкупіўся ад Захарава "Чыжоўка-Арэнай"

Лукашэнка: Шорац адкупіўся ад Захарава "Чыжоўка-Арэнай"

З нечаканай заявай выступіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 25 траўня, прысвечанай хакею. Звяртаючыся да новага старшыні Федэрацыю хакея Сямёна Шапіры, кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб усе хакейныя клубы краіны былі ў роўных умовах. Ён раскрытыкаваў кіраўніка Мінгарвыканкама Андрэя Шорца, які перадаў "Чыжоўка-Арэну" хакейнаму клубу "Юнацтва", які ўзначальвае Міхаіл Захараў.

"І пастаў усіх у аднолькавыя ўмовы. А то ў нас Шорац адкупіўся ад Захарава ведаеш як? Ён яму перадаў ва ўласнасць "Чыжоўку" — тое, што з'яўляецца жамчужынай краіны, тое, што павінна ў цябе ў руках быць... "Мінск-Арэна" — "Дынама" плаціць за лёд? Плаціць. А Захараў не плаціць. Гэта яго ўласнасць! Здзівіўся нават, калі мне далажылі: нібыта, і гасцініцу нейкую перадалі клубу. Навошта вы ў няроўныя ўмовы ставіце каманды?" — перадае абурэнне Лукашэнкі партал tut.by.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што хакейныя клубы павінны зарабляць грошы і плаціць за лёд і за гатэль. "Як усе! Давайце мы яму дадамо дзесьці грошай, але ён павінен плаціць! Гэта не яго ўласнасць, навошта яму аддаваць гэты лёд? У вас гэты рэсурс павінен быць!", — звярнуўся Лукашэнка да Шапіры. 

Таксама беларускі кіраўнік паабяцаў Шапіру ў нагрузку да пасады старшыні ФХБ яшчэ адну: "Я яшчэ вам нагрузачку дзяржаўную дам — давядзецца нейкай вобласцю як мінімум займацца і адказваць перад прэзідэнтам. Гэта вам не нагрузка!"

Як вядома, у мінулую суботу Сямён Шапіра стаў кіраўніком Федэрацыі хакея, а праз некалькі дзён быў вызвалены з пасады старшыні Мінаблвыканкама. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі