Лукашэнка: школьнікі будуць вучыцца і 1 траўня (відэа)

Лукашэнка: школьнікі будуць вучыцца і 1 траўня (відэа)

У Мінску і абласных цэнтрах школьнікі пачнуць вучыцца 20 красавіка з дыстанцыйнага навучання. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас паездкі ў Лідскі раён 17 красавіка.

"Але к канцу тыдня яны павінныя ўвайсці ў навучальны працэс, як усе. Ім тыдзень на разгойдванне. І будзем вучыцца ў суботу, гэта будзе навучальны дзень. Не проста там — праца, факультатывы... А поўны навучальны дзень, бо трошку адсталі — тыдзень прагулялі ж лішні. І першага чысла (1 траўня. — Еўрарадыё) таксама будзем вучыцца. А 2-га і 3-га будзе выходны для дзяцей у школах", — заявіў кіраўнік дзяржавы. Відэа з яго выступам з'явілася ў Telegram-канале "Пул Першага".

У сувязі з эпідэміяй каранавіруса вясновыя вакацыі ў школьнікаў расцягнуліся на тры тыдні замест аднаго. Аднак Міністэрства адукацыі заявіла, што навучальны год усё адно завершыцца 31 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі