Лукашэнка расказаў пра асноўную памылку венесуэльскіх уладаў

Лукашэнка расказаў пра асноўную памылку венесуэльскіх уладаў

Беларусь распрацоўвала для Венесуэлы план абароны і дапамагала развіваць эканоміку. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка расказаў на сустрэчы ў Ваеннай акадэміі 22 лютага, паведамляе БЕЛТА. Разам з тым ён падкрэсліў, што венесуэльскія ўлады зрабілі шмат памылак. 

"Уга Чавес быў маім сябрам, і я яму казаў пра некаторыя памылкі. Ён часта раіўся, у тым ліку ў ваенным плане, прыязджаў да нас", — падзяліўся Лукашэнка ўспамінамі. Напрыклад, аднойчы Уга Чавес папрасіў Беларусь дапамагчы ў рэарганізацыі войска. "Яны закупілі розныя сістэмы супрацьпаветранай абароны, самалёты ды іншае, а школы такой, вайскоўцаў такіх няма", — згадаў беларускі кіраўнік. 

Тады ў Венесуэлу накіравалі групу беларускіх навукоўцаў і ваенных спецыялістаў. Яны распрацоўвалі план абароны краіны, зыходзячы з мясцовых умоў. 

У Беларусі, кажа Лукашэнка, такіх праблем у вайсковай сферы няма: войска пастаянна мадэрнізуецца. 

Вялікай памылкай венесуэльскай улады беларускі кіраўнік назваў запушчаную эканамічную сферу. "Яны сядзяць на нафце, прыродным газе і не выкарыстоўваюць яго. Чавес пайшоў — цана на нафту ўпала, пайшлі праблемы", — канстатаваў ён. Лукашэнка назваў эканоміку асновай стабільнасці. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі