Лукашэнка: Расіяне вырашылі нас нахіляць пастаянна і незразумела за што

Лукашэнка: Расіяне вырашылі нас нахіляць пастаянна і незразумела за што

Аляксандр Лукашэнка жорстка выказаўся пра праблемы, якія існуюць з прасоўваннем беларускай прадукцыі на расійскі рынак. Адбылося гэта 30 сакавіка падчас яго працоўнай паездкі ў Дзяржынскі раён. Лукашэнка даручыў шукаць новыя рынкі.

“Што датычыць экспарту, шукайце іншыя рынкі, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Калі Расія нас не разумее і разумець не хоча, ну што ж, сустрэнемся з прэзідэнтам [Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным] пасля інаўгурацыі, абмяркуем дэталёва і грунтоўна ўсе пытанні. Трэба вызначыцца. Калі яны вырашылі нас нахіляць пастаянна незразумела за што, тады будзем шукаць сваё шчасце ў іншым месцы. Па словах кіраўніка дзяржавы, пакуль выхад адзін — іншыя рынкі (“нельга на адным рынку ўвесь час сядзець”).

Лукашэнка наракаў на “адкаты”, якія атрымліваюць расійскія чыноўнікі і дазваляюць пастаўкі ў Расію з іншых краін, з той жа Новай Зеландыі, а для паставак беларускага малака ствараюць перашкоды. “Мы ім нічога кепскага не вязем”, — запэўніў кіраўнік дзяржавы. Як вядома, расійскія спецыялісты рэгулярна выяўляюць у беларускіх прадуктах забароненыя рэчывы і абмяжоўваюць пастаўкі, уключаюць прадпрыемствы ў “чорны спіс”. Аляксандр Лукашэнка сказаў, што трэба вызначацца з гэтай сітуацыяй у 2018 годзе, паколькі “добрую справу робім і на каленях пастаянна стаім”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі