Лукашэнка: Раней за дзевяць гадзін урокі пачынаць не трэба!

Лукашэнка: Раней за дзевяць гадзін урокі пачынаць не трэба!

Аляксандр Лукашэнка даручыў перагледзець графік працы агульнаадукацыйных школ у Беларусі. Гэта прагучала 12 траўня падчас прыняцця кадравых рашэнняў. “Трэба нам мяняць графік працы школ, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Раней за дзевяць гадзін урокі пачынаць не трэба”.

Пра неабходнасць змяніць час пачатку працы школ Аляксандр Лукашэнка выказваўся падчас нядаўняга паслання парламенту і народу. Ён сказаў, што яго малодшы сын спіць на першых уроках, “як і ўсе астатнія”.  

Сёння Лукашэнка згадаў, што “некаторыя бацькі” выступаюць супраць новаўвядзення. Аднак ён настроены ўсё ж правесці змены, паколькі гэта ўплывае і на здароўе дзяцей, і на тое, як яны засвойваюць вучэбны матэрыял. Ён прывёў прыклад, як з вёскі дзяцей могуць везці ў школу 5-7 кіламетраў. “Ім жа трэба ў шэсць гадзін прачынацца. Ці ж гэта нармальна? Дарослы чалавек у шэсць гадзін не можа прачнуцца”, — сказаў беларускі кіраўнік.  

Лукашэнка адзначыў, што ў адукацыі адбываюцца змены, але ён чакае зменаў больш сур’ёзных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі