Лукашэнка прызначыў прэс-сакратара МЗС амбасадарам у Швецыі

Лукашэнка прызначыў прэс-сакратара МЗС амбасадарам у Швецыі

22 траўня Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг кадравых прызначэнняў, паведамляе яго прэс-служба

У прыватнасці, Дзмітрый Мірончык, які займаў пасаду прэс-сакратара МЗС, прызначаны амбасадарам Беларусі ў Швецыі. Генадзь Пальчык стаў рэктарам Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, Сяргей Гусачэнка прызначаны намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі. Таксама прызначаны шэраг амбасадараў Беларусі.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне шэраг чыноўнікаў. Напрыклад, Павёл Лёгкі стаў першым намеснікам міністра інфармацыі, Вадзім Богуш — рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Аляксандр Драган — рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Таксама прызначаныя кіраўнікі некаторых райвыканкамаў, дэпартаментаў ды іншых структураў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі