Вы тут

Лукашэнка прызначыў новых віцэ-прэм'ераў і міністраў

Мікалай Снапкоў / БЕЛТА

4 чэрвеня быў абноўлены беларускі ўрад. Новым прэм'ер-міністрам замест Сяргея Румаса стаў Раман Галоўчанка, ужо былы кіраўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг іншых прызначэнняў ва ўрадзе. Мікалай Снапкоў, які дагэтуль быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, стаў першым віцэ-прэм'ерам. Раней гэтую пасаду займаў Дзмітрый Крутой, які цяпер прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта замест Валерыя Бельскага, які стане памочнікам кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Субоцін прызначаны віцэ-прэм'ерам. Міністрам інфармацыі стаў Ігар Луцкі, ужо былы гендырэктар "Сталічнага тэлебачання". Ён замяніў Аляксандра Карлюкевіча. Міністрам фінансаў прызначаны Юрый Селіверстаў, ужо былога міністра Максіма Ермаловіча чакае дыпламатычная праца ў адной з краін Еўропы. Селіверстаў дагэтуль быў першым намеснікам міністра фінансаў. Міністрам прамысловасці стаў Пётр Пархомчык, міністрам архітэктуры і будаўніцтва прызначаны Руслан Пархамовіч, які працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама (раней міністрам быў Дзмітрый Мікулёнак). Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі стаў Андрэй Хмель.

Дзяржкамітэт па маёмасці ачоліў Дзмітрый Матусевіч, кіраўніком Дзяржкантроля стаў Іван Церцель (былы намеснік старшыні КДБ). Дзмітрый Пантус прызначаны старшынём Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.