Лукашэнка прыгразіў пакінуць Купалаўскі тэатр без дзяржаўных датацыяў

Лукашэнка прыгразіў пакінуць Купалаўскі тэатр без дзяржаўных датацыяў

Падчас паездкі на агракамбінат "Дзяржынскі" Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра Купалаўскі тэатр. 

Дырэктар Павел Латушка і калектыў тэатра падтрымалі мірныя пратэсты і асудзілі жорсткі разгон мірных акцыяў. Над будынкам тэатра былі ўзнятыя нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі. Пасля гэтага Латушка быў звольнены з пасады рашэннем Савета міністраў, а артысты вырашылі падаць заявы на звальненне на на знак салідарнасці са сваім кіраўніком. 

Лукашэнка заявіў, што пазбавіць Купалаўскі тэатр дзяржаўных датацыяў. Сфера культуры ў Беларусі атрымлівае дзяржаўныя датацыі, але купалаўцам будзе "поўная свабода і рынкавыя адносіны".

"Цяпер яны спрабуюць напісаць нейкія заявы. А я думаю: яны хацелі свабоды, у іх лозунг быў: "Свабода. Рынак". Я ім цяпер дам (і даў ужо) поўную свабоду. Ёсць калектыў — заяўляйце ў Амерыку, што прывязеце туды спектакль, едзьце туды і стаўце спектакль. Вам заплацяць долар — падзеліце, заплацяць тысячу долараў — тысячу падзеліце. Не прымуць вас — ну, гэта ж рынак. З'ездзіце ў Расію, пастаўце спектакль. Гэта значыць поўная свабода — лятайце, стаўце спектаклі. Мы не будзем у гэта ўмешвацца. І рынкавыя адносіны: колькі зарабілі, столькі і атрымаеце", — цытуе БЕЛТА яго словы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі